Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета былі ўжо канчаткова «пахаваныя» банкноты наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 года.

З 1 студзеня 2015 года спыняецца выпуск у абарачэньне банкнот Нацыянальнага банка наміналам 50 рублёў узору 2000 года, а таксама банкнот такога ж наміналу мадыфікацыі 2010 года.

Як паведаміла ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязей Нацбанку, такое рашэньне ўтрымліваецца ў пастанове праўленьня Нацбанка ад 5 верасьня 2014 года № 560. Яна прынятая «зыходзячы з нямэтазгоднасьці далейшага выкарыстаньня названых банкнот ў наяўным грашовым звароце і ў мэтах скарачэньня дзяржаўных выдаткаў на іх выраб».

Да 1 ліпеня 2015 года банкноты наміналам 50 рублёў падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў усімі суб’ектамі гаспадараньня, у тым ліку банкамі.

З 1 ліпеня банкі і суб’екты гаспадараньня спыняць выдачу такіх банкнот фізычным асобам, у тым ліку ў якасьці рэшты. Пры гэтым прыём банкнот наміналам 50 рублёў банкамі ад суб’ектаў гаспадараньня будзе ажыцьцяўляцца да 1 верасьня 2015 года.

З 1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам 50 рублёў будуць выключаныя са звароту і будуць лічыцца несапраўднымі.

Грошы, якія страцілі сэнс

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Грошы, якіх няма

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG