Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Марш міру ў Маскве прыйшлі да 15 тысячаў чалавек. Адзін дэманстрант затрыманы


У Маскве на Маршы міру затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі Анатоль Ігнацьеў.

У Маскве на Маршы міру затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі Анатоль Ігнацьеў. Як паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Інфо», калі калёна, у якой ішоў Ігнацьеў, праходзіла ў раёне вуліцы Пятроўка, на яго напаў невядомы. Супрацоўнікі паліцыі затрымалі абодвух удзельнікаў інцыдэнту.

Усяго ў Маскве на Маршы міру — супраць расейскай агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны, па розных зьвестках, сабраліся ад 5 да 15 тысяч чалавек.

На санкцыянаваных антываенных акцыях у Петразаводзку, Саратаве, Екацерынбургу, Сыктыўкары і шэрагу іншых гарадоў — па дадзеных МУС — удзельнічаюць дзясяткі чалавек.

XS
SM
MD
LG