Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі напалі на ўдзельніка пікета супраць вайны ва Ўкраіне


У расейскім Барнауле ў нядзелю на мясцовага актывіста Арцёма Касарэцкага, які стаяў у адзіночным пікеце супраць вайны на ўсходзе Ўкраіны, напалі невядомыя і парвалі яго плякат з надпісам «Сыбір супраць вайны». Як паведамляе праваабарончы партал «АУС-Інфа», пазьней Касарэцкага і яшчэ аднаго актывіста, Віктара Рау, затрымалі паліцыянты.

У паліцыі Касарэцкі і Рау напісалі тлумачальныя, пасьля чаго былі адпушчаныя. 21 верасьня ў некалькіх рэгіёнах Расеі праходзяць Маршы міру.

У Барнауле актывісты 5 верасьня падалі апавяшчэньне ў мясцовую адміністрацыю аб правядзеньні маршу і мітынгу на плошчы Сахарава. Аднак у мэрыі горада акцыю не дазволілі і перанесьлі ў іншае месца — да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. Актывістаў такі варыянт не задаволіў, пасьля чаго яны прынялі рашэньне правесьці сэрыю адзіночных пікетаў у горадзе.

XS
SM
MD
LG