Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве праходзіць Марш міру (+жывая трансьляцыя)


Радыё Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю.

У Маскве сёньня пройдзе Марш міру супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Акцыя ўзгодненая з уладамі. Удзельнікі маршу пройдуць ад Пушкінскай плошчы па Бульварным кальцы і праспэкце акадэміка Сахарава.

Як паведаміў Радыё Свабода апазыцыйны палітык з руху «Салідарнасьць» Аляксандар Рыклін, галоўны лёзунг, зацьверджаны Камітэтам пратэстных акцыяў: «Пуцін, хопіць хлусіць і ваяваць».

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ:

Адзін з арганізатараў маршу Сяргей Давідзіс распавёў, што яму дадому прынесьлі пракурорскае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства падчас акцыі.

(Папярэдні Марш міру прайшоў у Маскве 15 чэрвеня, напярэдадні рэфэрэндуму аб далучэньні Крыму да Расеі).

Актывістам Навасыбірску не ўдалося ўзгадніць «Марш міру» з уладамі.

Антываенныя мітынгі плянуецца правесьці ў Екацярынбургу, Бэрліне, Вене, Парыжы, Кіеве, Бургасе і Вашынгтоне.

Акцыі прымеркаваныя да Міжнароднага дня міру, які Генэральная Асамблея ААН абвясьціла ў 2001 годзе днём адмовы ад гвалту і спыненьня вагню ва ўсім сьвеце.

Мерапрыемствы ў ААН традыцыйна пачынаюцца з цырымоніі ў Нью-Ёрку, на якой генэральны сакратар арганізацыі выступае са зваротам, пасьля якога б’е ў Звон міру. Затым, пасьля хвіліны маўчаньня, выступае старшыня Рады Бясьпекі ААН.

XS
SM
MD
LG