Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгена Васьковіча зьбіраюцца перавесьці з турмы ў калёнію


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Як паведаміла Рушанія Васьковіч, маці палітвязьня Яўгена Васьковіча, яго зьбіраюцца перавесьці з турмы ў калёнію. Гэта мусіць адбыцца ў кастрычніку.

«Яго на 3 гады суд адправіў у турму, вось ў кастрычніку 3 гады скончваюцца і, як яму сказалі, вярнуць ў тую ж калёнію, адкуль забралі. У 15-ую ў Магілёве. А як будзе далей, хто яго ведае? Калі ня будзе мець парушэньняў і зноў ня стане злосным парушальнікам, то пакінуць там. А калі будуць парушэньні, то могуць зноў накіраваць у турму. Як там будзе, прадказаць не магу.»

Паводле Рушаніі Васьковіч, яе сын не скардзіўся на здароўе і ўмовы ўтрыманьня. Раней ў інтэрнэце былі зьвесткі, што Яўген Васьковіч некалькі разоў трапляў у карцэр і ў выніку страціў шмат вагі.

Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ ў Бабруйску. Сваёй віны Васьковіч не прызнае і адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні. Трымаюць палітвязьня ў магілёўскай крытай турме.

XS
SM
MD
LG