Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз сетку «ВКонтакте» беларусаў агітуюць у «апалчэньне Новаросіі»


Група «Беларускі атрад добраахвотнікаў РНЕ» і «Праваслаўная армія Данбасу» у расейскай сацыяльнай сетцы «Вконтакте» заклікаюць беларусаў запісвацца ў «апалчэньне Новаросіі».

Пра гэта піша рэгіянальны партал minskby.com. Дзеля агітацыі выкарыстоўваецца правераны шаблон: маўляў, улада ў Кіеве была захоплена хунтай, якая складаецца з «агентаў ЦРУ, радыкальных украінскіх нацыяналістаў- бандэраўцаў і іншай шушары».

Пры канцы допісу арганізатары группы праводзяць паралелі: «Усе гэтыя адкіды вельмі моцна нагадваюць нашых местачковых БНФаўцаў, якія на амерыканскія грошы хочуць зладзіць аналягічны бардак і ў нас у рэспубліцы».

Добраахвотнікаў заклікаюць ня толькі ўдзельнічаць у ваенных дзеяньнях супраць «кропаў», але і аказваць іншую магчымую дапамогу, не выяжджаючы за межы Беларусі.

Адміністрацыя расейскай сацыяльнай сеткі ніяк не рэагуе на шавіністычную групоўку. Пры гэтым варта згадаць, што сёлета ў сакавіку «Вконтакте» угледзела прыкметы «экстрэмізму» у нацыянальным гербе «Пагоня». Напярэдадні Дня Волі была заблякаваная інтэрнэт-праграма распрацоўніка тэматычнага дадатку, гарадзенца Кастуся Новікава: «Вам адмоўлена ў разьмяшчэньні дадаткаў у сувязі з парушэньнем артыкула 20.3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Расейскай Фэдэрацыі «Прапаганда і публічнае дэманстраваньне нацысцкай атрыбутыкі ці сымболікі, альбо публічнае дэманстраваньне атрыбутыкі ці сымболікі экстрэмісцкіх арганізацый».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG