Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ абнародавала поўны тэкст менскага Мэмарандуму


20 верасьня на сайце АБСЭ зьявіўся арыгінал Мэмарандуму аб выкананьні палажэньняў пратаколу па выніках кансультацыяў Трохбаковай кантактнай групы адносна крокаў, накіраваных на імплементацыю Мірнага пляну прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

У дакумэнце адзначаецца, што ўдзельнікі перамоваў дасягнулі згоды адносна наступных захадаў, закліканых замацаваць дамоўленасьці аб двухбаковым спыненьні ўжываньня зброі.

Поўны тэкст Мэмарандуму:

1. Спыненьне прымяненьня зброі лічыцца агульным.

2. Прыпыненьне падраздзяленьняў і вайсковых фармаваньняў бакоў на лініі судакрананьня па стане на 19 верасня 2014 г.

3. Забарона на ўжываньне ўсіх відаў зброі і вядзеньня наступальных дзеяньняў.

4. На працягу сутак ад моманту прыняцьця Мэмарандуму — адвод сродкаў паражэньня калібрам больш за 100 мм ад лініі сутыку на адлегласьць ня менш за 15 км з кожнага боку (за выключэньнем названых ніжэй), у тым ліку з населеных пунктаў, што дасьць магчымасьць стварыць зону спыненьня прымянення зброі шырынёй не менш за 30 км (зону бясьпекі). Пры гэтым адвесці ад лініі судакранання бакоў артылерыйскія сыстэмы калібру больш за 100 мм: 100 мм гарматы МТ-12 — 9 км; 120 мм мінамёты — 8 км; 122-мм гаўбіца Д-30 (2С1 «Гвазьдзік») — 16 км; 152 мм 2С5 «Гіяцынт-С» (2С3 «Акацыя», 2С19 «Мста-С», 2А65 «Мста-Б») — 33 км, РСЗА 9К51 «Град» — 21 км, 9К57 «Ураган» — 36 км, 9К58 «Сьмерч» — 70 км, РСЗА «Тарнада-Г» — 40 км, РСЗА — «Тарнада» — 70 км, РСЗА «Тарнада-З» — 120 км; тактычныя ракетныя комплексы — 120 км.

5. Забарона на разьмяшчэньне цяжкага ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі ў раёне, які абмежаваны населенымі пунктамі Камсамольскае, Кумачова, Новоазоўск, Саханка.

6. Забарона на ўстаноўку новых мінна-выбуховых інжынэрных загарод у межах зоны бясьпекі. Абавязаньні на зьняцьце раней усталяваных мінна-выбуховых загарод ў зоне бясьпекі.

7. Забарона ад моманту прыняцьця дадзенага Мэмарандуму палётаў баявой авіяцыі і замежных беспілётных лятальных апаратаў (БПЛА), за выключэннем БПЛА АБСЭ, уздоўж ўсёй лініі судакрананьня бакоў у зоне спыненьня прымяненьня зброі на шырыню ня менш за 30 км.

8. Разгортваньне ў зоне спыненьня прымяненьня зброі маніторынгавай (назіральнай) місіі АБСЭ ў складзе груп назіральнікаў Арганізацыі на працягу сутак ад моманту прыняцьця гэтага Мэмарандуму. Акрэсьленую зону мэтазгодна падзяліць на сэктары, колькасьць і межы якіх узгадніць падчас падрыхтоўкі да працы маніторынгавай (назіральнай) місіі АБСЭ.

9. Вывад усіх замежных узброеных фармаваньняў, ваеннай тэхнікі, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Ўкраіны пры маніторынгу АБСЭ.

Дакумэнт падпісалі: пасол Хайдзі Тальявіні (АБСЭ), другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў, а таксама Аляксандр Захарчанка («ДНР») і Ігар Платніцкі («ЛНР»).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG