Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбаскія тэрарысты прымусова ўтрымліваюць больш за 800 украінцаў


Паводле апошніх дадзеных Цэнтра абмену палоннымі пры Днепрапятроўскай абласной дзяржадміністрацыі, у палоне ў расейскіх наймітаў і апалчэнцаў з падразьдзяленьняў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік дагэтуль знаходзяцца 803 украінскія вайскоўцы і грамадзянскія асобы.

Больш за паўтысячы ад гэтай колькасьці былі захопленыя расейскімі войскамі падчас правядзеньня масіраванага наступу на фармаваньні ўкраінскіх падразьдзяленьняў у апошні тыдзень жніўня.

5 верасьня ў Менску па выніках трохбаковай сустрэчы Кантактнай групы Украіна—АБСЭ — Расея быў падпісаны пратакол аб спыненьні агню на Данбасе. Даумэнтам таксама прадугледжана вызваленьне ваеннапалонных. Гэткі ж намер быў пацьверджаны і падчас апошняга менскага паседжаньня, якое завяршылася сёньня глыбока ўначы.

Аднак выглядае, што працэс адбываецца надзвычай марудна: паводле дадзеных Цэнтра абмену палоннымі на 13 верасня, тэрарысты прымусова ўтрымлівалі 853 украінцаў, уключна з вайскоўцамі і цывільнымі асобамі. Такім чынам, за тыдзень вызвалена ўсяго 50 чалавек.

XS
SM
MD
LG