Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея лічыць даклад аб крушэньні Боінгу «непераканаўчым»


Міжнародныя экспэрты на месцы крушэньня
Міжнародныя экспэрты на месцы крушэньня

Сябры Рады Бясьпекі ААН у пятніцу адхілілі спробу Расеі прыцягнуць прадстаўнікоў ААН да расьсьледаваньня прычын крушэньня малайзійскага авіялайнэра над усходняй Украінай.

На пасяджэньні, скліканым па просьбе Расеі, расейскі пастаянны прадстаўнік у ААН Віталь Чуркін заявіў аб тым, што папярэдні даклад аб прычынах катастрофы, падрыхтаваны экспэртамі з Нідэрляндаў, не зьяўляецца «вельмі інфарматыўным і не зьмяшчае пераканаўчай інфармацыі пра абставіны крушэньня».

Віталь Чуркін прапанаваў прыцягнуць да расьсьледаваньня спэцыяльнага прадстаўніка ААН і экспэртаў арганізацыі.

У адказ прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што мэтай Расеі зьяўляецца не жаданьне ўсталяваць сапраўдныя прычыны крушэньня авіялайнэра, а дыскрэдытацыя расьсьледаваньня, якое праводзіцца нідэрляндзкімі спэцыялістамі па бясьпецы палётаў. Міністар замежных справаў Аўстраліі Джулі Бішоп абвінаваціла Расею на пасяджэньні Рады Бясьпекі ў тым, што сытуацыя ў зоне падзеньня самалёта пагоршылася з-за падтрымкі Масквой сэпаратыстаў.

Джэфры Фэлтман, намесьнік генэральнага сакратара ААН па палітычных пытаньнях прадставіў сябрам Рады Бясьпекі інфармацыю аб хадзе расьсьледавання. Паводле яго слоў, яно праходзіць у адпаведнасьці з нормамі, усталяванымі міжнароднай канвэнцыяй пра расьсьледаваньне паветраных інцыдэнтаў.

«Боінг-777» малайзійскай авіякампаніі пацярпеў крушэньне 17 ліпеня над тэрыторыяй, якая знаходзіцца пад кантролем сэпаратыстаў. На борце знаходзіліся 298 чалавек, большасьць зь іх — грамадзяне Нідэрляндаў. 21 ліпеня Рада Бясьпекі ААН ухваліла рэзалюцыю з патрабаваньнем даць бясьпечны доступ да месца падзеньня самалёта і выявіць адказных за гэтую катастрофу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG