Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч на 20 верасьня ў Менску падпісалі «ўкраінскі мір» (Відэа)

абноўлена

Мэмарандум аб мерах па спыненьні ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:42 0:00

У Менску каля 2 гадзінаў ночы быў падпісаны мэмарандум аб мерах па спыненьні ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Усяго сустрэча трохбаковай кантактнай групы доўжылася каля 7 гадзінаў разам з вячэрай.

У перамовах удзельнічалі былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Тальявіні, пасол Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў, прадстаўнікі самаабвешчаных ЛНД і ДНР Аляксей Каракін, Ігар Платніцкі, Аляксандар Захарчанка і Андрэй Пургін.

Падпісаны мэмарандум складаецца з 8 пунктаў, якія ўтрымліваюць наступнае:

  • спыненьне агню;
  • спыненьне вайсковых фармаваньняў на пазыцыях, якія ёсьць на 19 верасьня;
  • адвод цяжкага ўзбраеньня на дальнасьць 15 кілямэтраў ад лініі супрацьстаяньня;
  • адвод артылерыйскай зброі дыямэтрам больш за 100 мм і болей далей за дальнасьць стральбы;
  • дэмантаж інжынэрных вайсковых забудоў; забарона на ўсталяваньне новых мінна-падрыўных забудоў;
  • забарона на палёты вайсковай авіяцыі, акрамя беспілотнікаў АБСЭ;
  • маніторынг АБСЭ уздоўж усёй украіна-расейскай мяжы у зоне канфлікту;
  • маніторынг АБСЭ ва ўсёй зоне канфлікту;
  • вывад усіх замежных наёмнікаў з абодвух бакоў.

Леанід Кучма назваў перамовы «цяжкімі», але адзначыў, што «стварэньне 30 кілямэтровай зоны бясьпекі дасьць шанец на ўсталяваньне сапраўднага міру».

Паводле Ігара Платніцкага, статус ДНР і ЛНР на паседжаньні кантактнай групы не абмяркоўваўся.

«Некаторыя парушэньні пратаколу ад 5 верасьня былі, але сёньня гэтаму будзе пастаўленая кропка», — запэўніў Платніцкі.

Аляксандр Захарчанка заявіў, што ДНР і ЛНР не адмяўляюцца ад ідэі незалежнасьці.

«Зараз мы будзем выстройваць сваю вэртыкаль улады, дамагацца прызнаньня нашай незалежнасьці нам і ня трэба — сёньняшнія перамовы — ужо ёсьць прызнаньне нашай незалежнасьці. Ніякіх выбараў Украіны на тэрыторыі ДНР і ЛНР ня будзе ані ў лістападзе, ані пазьней», — заявіў Аляксандр Захарчанка расейскаму тэлеканалу Lifenews.

Пасол Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў запэўніў, што працэс абмену палоннымі будзе працягвацца па сьпісах, якія прадстаўляюць бакі. Удзельнікі перамоваў сказалі, што праца кантактнай групы на гэтым не заканчваецца, але не ўдакладнілі, калі адбудзецца чарговая сустрэча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG