Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзяўся за льняную галіну


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю і адміністрацыі прэзыдэнта ўнесьці прапановы аб прыцягненьні да адказнасьці вінаватых за правалы ў ільняной галіне.

Пра гэта ён заявіў 19 верасьня на нарадзе ў Оршы па пытаньнях разьвіцьця льняной галіны.

«Падчас нашай нарады усе пачулі тое, што сёньня трэба зрабіць. У сувязі з гэтым я, тым ня менш, не здымаю пытаньне, што вінаватыя за недахопы (а недзе і за правалы) павінны несьці адказнасьць», — сказаў Лукашэнка.

Ён даручыў унесьці прапановы аб адказнасьці канкрэтных службовых асобаў, перадае БелТА.

Таксама Лукашэнка заявіў, што «праца ў ільняной галіне праваленая» і ў гэтым вінаватыя толькі губэрнатары.

«Галоўная адказнасьць за паказчыкі ў сельскай гаспадарцы, няхай гэта будзе кукуруза, збожжавыя, бульба, буракі ці лён, ляжыць на губэрнатарах. Сёньня міністар не павінен займацца плошчамі. Не лезьце ў пытаньні губэрнатараў. У адваротным выпадку вы будзеце несьці за гэта адказнасьць».

Паводле Лукашэнкі, лён «гэтая культура для Беларусі палітычная».

«Я ўпэўнены, калі вы ў Расеі гэта пакажаце, у вас забяруць, як у народзе кажуць, з рукамі і нагамі. Там памятаюць і ведаюць, што такое лён», — адзначыў Лукашэнка.

Ён сказаў, што тэрміны комплекснай мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната сарваныя: «У выніку заканамерны вынік — галіна застаецца стратнай. Прайграе ў канкурэнтаздольнасьці на кожным этапе перапрацоўкі лёну. Аб’ёмныя і якасныя паказчыкі рэалізуемай ільнопрадукцыі не адпавядаюць патрабаваньням часу і магчымасьцям нашых прадпрыемстваў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG