Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 верасьня: Дзень міру ў сьвеце, «Марш міру» ў Маскве


Марш міру ў Малдове 8 верасьня 2014
Марш міру ў Малдове 8 верасьня 2014

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Мэмарыяльным музэі-майстэрні Заіра Азгура (Мінск, вул. З.Азгура, 8) адбудзецца ўорк-шоп для дзяцей «Робім старонку кніжкі». Заняткі для дзяцей узростам ад 10 гадоў пачнуцца а 14.00 і працягнуцца 90 мінут.

21 верасьня — Міжнародны дзень міру. У Маскве апазыцыя адзначыць гэтую дату «Маршам міру». Акцыі салідарнасьці пройдуць таксама ў Кіеве, Празе, іншых гарадах.

«Мы патрабуем спыненьня безадказнай агрэсіўнай палітыкі расейскай улады. Гэтая палітыка ня толькі прынесла вайну на зямлю Ўкраіны, каштавала жыцьця ўжо тысячам украінцаў і расейцаў. На ўкраінскай зямлі гінуць і трапляюць у палон вайскоўцы расейскай арміі, у тым ліку тэрміновай службы; гэта ўжо прамое, ня закамуфляванае ваеннае ўварваньне, якому няма апраўданьня», — гаворыцца ў заяве арганізатараў акцыі ў Фэйсбуку.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1801 — створана Гарадзенская губэрня (замест ліквідаванай Літоўскай); існавала да 1921 году.

1939 — пасьля 2-дзённых баёў з палякамі Чырвоная Армія заняла Горадню.

У гэты дзень нарадзіліся:

1902 — Пётра Мiрановч, беларускі мастак. Вучыўся у Латвійскай акадэміі мастацтваў і Аўстрыйскай акадэміі мастацтваў. З 1950 году жыў ў Нью-Ёрку. Памёр у 1990.

1918 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў.

1923 — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969) і Акадэміі навук СССР (1981). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

1934 — Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.

Скажаш быць каханкам — калі ласка

Ўсё, што ў смак табе

Скажаш іншым быць, надзену маску:

Як маньяк табе?

Можаш мне разьбіць ушчэнт машыну

Можаш учыніць свайму мужчыну

Мардабой —

Я ўвесь твой

Загадай баксёрам быць

На рынг пайду грамілаю

Загадай шафёрам быць

Куды паедзем, мілая?

Пагуляць у доктара хацела?

Адкажу за кожны лапік цела

Галавой

Я ўвесь твой

Леанард Коэн, фрагмэнт песьні «I’m Your Man» (пераклад Андрэя Хадановіча)

1959 — Віктар Івашкевіч, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

21 верасьня — міжнародная ноч кажаноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG