Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судзяць удзельнікаў ініцыятывы «Кіно ў пераходзе»


Валянтэраў ініцыятывы «Кіно ў пераходзе» Насту Доль і Дзьмітрыя Латушкіна затрымалі і даставілі ў суд Маскоўскага раёну Менску.

Іх абвінавачваюць паводле двух адміністрацыйных артыкулаў — у дробным хуліганстве і ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Справу будзе разглядаць судзьдзя Тацяна Мотыль, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Дзьмітрыя Латушкіна і Насту Доль затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі прагляду «Кіно ў пераходзе» ўвечары 18 верасьня каля станцыі мэтро «Фрунзенская». Там меўся адбыцца прагляд дакумэнтальнага фільму пра вулічнага мастака Бэнксі. 20 чалавек былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС, але пазьней усіх адпусьцілі, акрамя Латушкіна і Доль.

Гэта ня першае затрыманьне ўдзельнікаў ініцыятывы «Кіно ў пераходзе». 12 верасьня міліцыя затрымала 25 удзельнікаў прагляду, які меўся адбыцца ў парку імя Горкага. Тады праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі з Партызанскага РУУС.

Cябры ініцыятывы «Кіно ў пераходзе» ладзяць праз сацыяльныя сеткі стрыт-прагляды кіно ў пешаходных пераходах. Такім чынам яны прапануюць «альтэрнатыву закрытым памяшканьням».

XS
SM
MD
LG