Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украінскі бок вымушаны прымаць гульню, якая навязваецца Расеяй»


Павал Вусаў

Павал Вусаў

Пра чаканьні ад сёньняшняга раўнду кансультацый трохбаковай кантактнай групы па Данбасу для Свабоды выказаўся менскі палітоляг Павал Вусаў.

«Сытуацыя даволі напружаная на ўсходзе Ўкраіны. Самі сэпаратысты разьдзеленыя на дзьве групы: на тых, хто зьбіраецца працягваць вайну і не падпарадкоўваецца ўладам ДНР і ЛНР — напрыклад, палявы камандзір Мазгавой, які лічыць, што неабходна праводзіць такую палітыку, якая прывядзе да ўключэньня ўсходніх частак Украіны ў Расею, то бок стварэньня „Наваросіі“. Ну, і другі праект — гэта стварэньне квазінезалежных дзяржаваў — Луганскай і Данецкай народных рэспублік пад пратэктаратам Расеі. Менавіта гэты праект будзе імкнуцца рэалізаваць Расея, і на гэтым будзе настойваць перш за ўсё дзеля таго, каб пашыраць унутрыпалітычныя правы гэтых самаабвешчаных „рэспублік“. Вядома, украінскі бок у нявыгадным становішчы, бо вымушаны прымаць гульню, якая навязваецца Расеяй.

Думаю, што пакуль што сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны будзе захоўвацца ў тым рэчышчы, у якім яна існуе на сёньняшні дзень. То бок — ні мір, ні вайна, прымежныя канфлікты. Але, безумоўна, Расея будзе нацэльвацца на тое, каб стварыць з гэтых дзьвюх рэспублік галоўны пляцдарм для пашырэньня экспансіі на захад. То бок на сёньняшні дзень гэты мір выключна выгадны толькі Расеі, каб скаардынаваць дзеяньні гэтых дзьвюх „рэспублік“, так прыціснуць унутраны сэпаратызм і стварыць адзіны кансалідаваны фронт для наступнай экспансіі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG