Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай часова спыняецца пешаходны рух


Зь 1 кастрычніка 2014 году ў аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай часова спыняецца пешаходны рух.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс » прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандар Цішчанка.

«Сумежныя дзяржавы ва ўсталяваным парадку ўжо апавешчаныя. Гэтае рашэньне абумоўленае адсутнасьцю ў беларускіх пунктах пропуску неабходнай інфраструктуры для пешаходнага руху (асобных пешаходных калідораў, асобных тэрміналаў мытнага і памежнага афармленьня)», — сказаў прэсавы сакратар.

"У цяперашні час гэта не забясьпечвае неабходны ўзровень бясьпекі пешаходаў і ўвесь час стварае складаныя ўмовы дарожнай абстаноўкі ў пунктах пропуску, якія раней праектаваліся выключна як аўтадарожныя. Гэтыя абставіны былі шматлікімі нагодамі для абгрунтаваных зваротаў і скаргаў грамадзян, у тым ліку замежных, а таксама крытычных публікацыяў у СМІ,«— сказаў Цішчанка.

«Прымаючы пад увагу існыя праблемы бясьпекі грамадзян, якія перасякаюць мяжу пешым парадкам, і аб’ектыўную немагчымасьць у наяўных умовах апэратыўна абслугоўваць аб’ёмы пешаходнага руху, беларускі бок вымушаны часова спыніць пачаты ў мінулым годзе экспэрымэнт да завяршэньня Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь мерапрыемстваў па ўдасканаленьні інфраструктуры пунктаў пропуску з улікам інтарэсаў пешаходнага руху », — падкрэсьліў Цішчанка.

XS
SM
MD
LG