Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею могуць адключыць ад інтэрнэту


Расейскія ўлады разглядаюць магчымасьць адключэньня краіны ад інтэрнэту ў выпадку надзвычайнай сытуацыі.

Пра гэта піша маскоўская газэта «Ведомости» са спасылкай на крыніцы ў інтэрнэт-кампаніях, расейскіх апэратарах сувязі і спэцслужбах.

Пытаньне аб новых мерах бясьпекі ў галіне інтэрнэту будзе разгледжанае, магчыма, ужо ў панядзелак на нарадзе Савета бясьпекі Расеі з удзелам Уладзімера Пуціна.

Паводле зьвестак выданьня, апэратарам могуць даць распараджэньне наладзіць абсталяваньне такім чынам, каб расейскі сэгмэнт інтэрнэту можна было апэратыўна ізаляваць ад сусьветнай сеткі ў выпадку надзвычайных сытуацый, такіх як ваенныя дзеяньні ці пратэстныя выступы ўнутры краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG