Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шатляндыі завяршаецца падлік галасоў на рэфэрэндуме аб незалежнасьці краіны ад Аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі.

Як выглядае з папярэдніх абвешчаных вынікаў, на рэфэрэндуме перамагаюць прыхільнікі адзінства Шатляндыі з астатняй Брытаніяй. Пасьля абвяшчэньня вынікаў 26 з 32 выбарчых акругаў за захаваньне Шатляндыі ў складзе цяперашняй дзяржавы прагаласавалі 54% выбаршчыкаў.

Прыхільнікі незалежнасьці атрымалі высокую падтрымку ў найбуйнейшым горадзе краіны Глазга, але ў цэлым вынікі для сэпаратысцкай Шатляндзкай нацыянальнай партыі несуцяшальныя.

Рэфэрэндум адбыўся пры вельмі высокай актыўнасьці выбарцаў — у галасаваньні ў розных кутках Шатляндыі прынялі ўдзел ад 72 да 90% грамадзян, унесеных у сьпісы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG