Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама асудзіў агрэсію Расеі ў Крыме і ўсходняй Ўкраіне


Дэманстрацыя каля Белага Дому падчас сустрэчы Абамы і Парашэнкі 18 верасьня
Дэманстрацыя каля Белага Дому падчас сустрэчы Абамы і Парашэнкі 18 верасьня

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся ў Белым Доме з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, які наведвае зь візытам ЗША.

Выступаючы пасьля сустрэчы, Барак Абама заявіў, што асуджае «расейскую агрэсію, спачатку ў Крыме, а апошнім часам у частцы ўсходняй Ўкраіны». Ён таксама сказаў, што ЗША працягнуць дапамогу Ўкраіне ў пошуку дыпляматычнага рашэньня крызісу.

Пятро Парашэнка падзякаваў амэрыканскаму прэзыдэнту за «велічэзную» дапамогу Ўкраіне з боку ЗША. Ён сказаў, што абмеркаваў з Баракам Абамам энэргетычныя пытаньні, і што на наступным тыдні ва Ўкраіну прыедзе «каманда» з ЗША, каб ацаніць сытуацыю ў энэргіяй і патрэбы, зьвязаныя з надыходам зімы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG