Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 верасьня: гадавіна прыняцьця «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — У мастацкай галерэі «Унівэрсытэт культуры» (Кастрычніцкая плошча,1, Палац Рэспублікі) адкрыецца выстава Ганны Сілівончык «Шыварат-навыварат». Пачатак 18.00

Лёндан — сусьветная прэм’ера спэктаклю «Кошт грошай» Беларускага свабоднага тэатру. Тэатар Albany, жывая трансьляцыя на сайце Свабоды, пачатак 21.30 паводле беларускага часу.

Гэты дзень у гісторыі:

1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.

1888 — у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.

1939 — Чырвоная армія заняла Вільню.

1946 — выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыхскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.

1991 — На патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.

Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах — «Беларусь». Устанавіць, што гэтыя назвы трансьлітэруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці з беларускім гучаньнем.

Закон Рэспублікі Беларусь, 19 Верасьня 1991 № 1085-XІІ

У гэты дзень нарадзіліся:

1797 — Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.

1802 — Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзяяч, рэвалюцыянэр, прэм’ер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.

У гэты дзень памерлі

1938 — Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.

2004 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік.

2004 — Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.

Каляндар Бахарэвіча: 19 верасьня 1783 авечка, певень і качка ў Вэрсалі зьдзяйсьняюць васьміхвілінны палёт на паветраным шары

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG