Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 верасьня на сайце газэты «Прессбол» зьявіцца інфармацыя пра старт нацыянальнага спартыўнага фэстывалю «Мова Сup», які адбудзецца 28 верасьня на тэрыторыі Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Менску (вуліца Каліноўскага, 111). Усім ахвотным будзе прапанавана паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту.

Як падае выданьне, франтмэнамі сьвята стануць зоркі беларускага спорту. У першым шэрагу — слынная плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая лічыць, што фэстывалю, які ня мае аналягаў, будзе наканаванае вялікае і сьветлае жыцьцё:

«Па-першае, у гэты дзень мы ўсе будзем размаўляць на роднай беларускай мове. Па-другое, дадзім магчымасць фэдэрацыям і спартыўным клюбам прэзэнтаваць свае віды спорту ў найлепшым ракурсе — так, як яны самі палічаць патрэбным. Па-трэцяе, дзякуючы дапамозе спонсараў, правядзём нямала турніраў, галоўным зь якіх будзе карпаратыўны — сярод славутых айчынных брэндаў у шасьці камандных відах спорту. Нарэшце, чацьвёртае — будзе проста весела. Ва ўсякім выпадку, я гэта бачу па настроі людзей, якія арганізуюць наш „Мова Cup“».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG