Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікаў выключыць Расею з сыстэмы SWIFT


Заля Эўрапарлямэнту
Заля Эўрапарлямэнту

Эўрапарлямэнт заклікаў краіны Эўразьвязу разгледзець магчымасьць выключэньня Расеі з сыстэмы SWIFT — супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх тэлекамунікацыяў.

Як паведамляе «РИА Новости», адпаведная рэзалюцыя была ўхваленая на пленарным пасяджэньні Эўрапарлямэнту. Гэтая пастанова не зьяўляецца абавязковай да выкананьня, канчатковае рашэньне прымаюць дзяржавы Эўразьвязу і Эўракамісія.

Ўвядзеньне абмежаваньняў у дачыненьні да выкарыстаньня Расеяй сыстэмы SWIFT абмяркоўвацца ў апошнія дні ў сувязі з падзеямі на ўсходзе Ўкраіны.

У сваю чаргу, Расейскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў і Асацыяцыя рэгіянальных банкаў прапанавалі стварыць аналягічную SWIFT сыстэму. Аўтары прапановы спасылаліся, у прыватнасьці, на кітайскі вопыт.

SWIFT — супольнасьць сусьветных міжбанкаўскіх тэлекамунікацый, якая забясьпечвае перадачу 1,8 мільярда паведамленьняў у год, за дзень праз сетку праходзяць аплатныя даручэньні больш чым на 6 трыльёнаў даляраў. У ёй удзельнічаюць больш за 10 тысяч фінансавых арганізацый у 210 краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG