Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў абараняе свайго боса


Дзьмітры Пяскоў і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота
Дзьмітры Пяскоў і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Дзьмітры Пяскоў, прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі, назваў «чарговай качкай» інфармацыю ў нямецкіх СМІ аб тэлефоннай размове вышэйшых кіраўнікоў Расеі і Ўкраіны Ўладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, падчас якой расейскі лідэр нібыта папярэдзіў, што цягам двух дзён расейскія войскі могуць заняць сталіцы ўсходнеэўрапейскіх дзяржаў.

Толькі што была гісторыя, інцыдэнт, які ўжо вычарпаны. Больш мы ня лічым магчымым зьвяртаць увагу на такія паведамленьні«, — заявіў Пяскоў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

18 верасьня нямецкая газэта Süddeutsche Zeitung паведаміла, што Парашэнка перадаў кіраўніку Эўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу зьмест сваёй размовы з прэзыдэнтам Расеі. Як піша выданьне, Пуцін нібыта сказаў свайму ўкраінскаму калегу, што расійская армія пры неабходнасьці можа на працягу некалькіх дзён заняць эўрапейскія сталіцы — Рыгу, Вільню, Талін, Варшаву, Бухарэст.

Яшчэ раней сам Барозу падчас аднаго з паседжаньняў Эўракамісіі апавядаў, што Пуцін ў размове зь ім гэтаксама хваліўся, што калі толькі захоча, без праблемаў увойдзе ў Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG