Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч прысьпешвае з асваеньнем кітайскага тэхнапарку


Міхаіл Мясьніковіч, архіўнае фота

Міхаіл Мясьніковіч, архіўнае фота

Будаўнічыя працы ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку ў Смалявіцкім раёне неабходна пачаць ужо сёлета. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскай карпарацыі інжынірынгу CAMCЕ.

Мясьніковіч адзначыў, што падрыхтаваны генэральны плян, праект дэталёвага плянаваньня першай чаргі будаўніцтва, завяршаецца праектаваньне інжынэрнай і транспартнай інфраструктуры стартавай пляцоўкі: «Будаўнічыя працы неабходна пачаць ужо ў гэтым годзе, паралельна з праектаваньнем», — прысьпешыў Мясніковіч.

У сваю чаргу, кітайскія партнэры высока ацанілі ўзровень узаемадзеяньня бакоў у рэалізацыі буйнамаштабнага праекту. Прадстаўнікі карпарацыі выказалі ўпэўненасьць, што, нягледзячы на неаторыя складанасьці, праект будзе пасьпяхова рэалізаваны і стане прыкладам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Кітайска-беларускі тэхнапарк задуманы як грандыёзны сумесны праект тэрмінам рэалізацыі 30 гадоў, які ў пэрспэктыве штогод павінен прыносіць мільярды даляраў прыбытку.

Ідэя закласьці прамысловыя цэхі і горад насельніцтвам больш за 200 тысяч жыхароў упершыню пачала абмяркоўвацца ў сакавіку 2010 году. У Менск тады прыяжджаў намесьнік старшыні КНР Сі Цзіньпін, было падпісана пагадненьне, якое ратыфікавалі ў абедзьвюх краінах у 2012-м.

Праект будаўніцтва выклікаў незадаволенасьць мясцовых жыхароў, уладальнікаў дачных участкаў і экалягічных актывістаў. Пад будаўніцтва ўжо высечаныя сотні гектараў векавога лесу, шэраг вёсак і дачных дамоў рызыкуюць быць адселенымі, паколькі з часам апы́нуцца на шляху засваеньня тэрыторый, вызначаных пад будаўніцтва.

Высяканьне дрэваў пад пляцоўку беларуска-кітайскага індустрыяльнага арку

Высяканьне дрэваў пад пляцоўку беларуска-кітайскага індустрыяльнага арку

XS
SM
MD
LG