Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox populi: «Ня трэба чапаць Шатляндыю і Вялікабрытанію, а то будзе як ва Ўкраіне»


«Як бы вы прагаласавалі на рэфэрэндуме, які сёньня адбываецца ў Шатляндыі: за незалежнасьць гэтай краіны ці за агульную дзяржаву — Вялікабрытанію? Чаму?»

Юнак: «Як я магу прагаласаваць, калі я не жыхар Шатляндыі? Калі б я там жыў, то меў бы пэўную думку. А так — гэта справа шатляндцаў, няхай зробяць свой выбар»

Юначка: «Не, не — нават і блізка паняцьця ня маю — прабачце».

Спадар маладога веку: «Шатляндыя — гэта гістарычна Вялікабрытанія, а навошта зрушаць гісторыю? Вунь развалілі Савецкі Саюз — і што з гэтага атрымалася? Украіна ваюе з Расеяй. Гісторыю ня трэба парушаць, а то праз пару гадоў будзе тое самае, што і ва Ўкраіне».

Спадарыня: «Я за іх аддзяленьне. Чаму? Бо яны гэтага хочуць, хочуць незалежнасьці. Пэўна, у іх для гэтага ёсьць падставы, а я заўзею за людзей, якія за незалежнасьць».

Юнак: «Вельмі складанае пытаньне, бо там шмат вельмі розных акалічнасьцяў. А таму адсюль зь Беларусі вельмі цяжка адказаць, як бы я прагаласаваў».

Спадарыня старэйшага веку: «Шатляндцы гэтага гэтак доўга дамагаліся, што, пэўна, маюць на гэта права. Вялікабрытанія іх у чымсьці прыцясьняла, то я думаю, што яны маюць права на аддзяленьне. Я не задавала сабе такога пытаньня, але, пэўна, прагаласавала б за аддзяленьне».

Юнак: «Калі б мне было лепш у Шатляндыі адасобленай, то — так, прагаласаваў бы за аддзяленьне. Але я ня ведаю іх прыярытэтаў — не паглыбляўся ў іх палітыку, скажам так».

Спадар сталага веку: «Я хацеў бы так, як хоча сам народ. Але калі глядзець здалёк, то мне падаецца, што шатляндцам няблага ў гэтай брытанскай садружнасьці. Але ім відней, і я лічу, што кожны народ настроены так, каб жыць у незалежнасьці».

Спадар маладога веку: «Ці за аддзяленьне Шатляндыі ад Вялікабрытаніі? За аддзяленьне. Бо гэта незалежнасьць».

XS
SM
MD
LG