Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джамілеў: захоп будынку Мэджліса ў Сымфэропалі — бандыцкі налёт


Мустафа Джамілеў
Мустафа Джамілеў

Лідэр крымска-татарскага народа Мустафа Джамілеў назваў захоп маёмасьці Фонду «Крым», на балянсе якога знаходзіцца Мэджліс у Сымфэропалі, «бандыцкім налётам».

Пра гэта ён заявіў у камэнтары інфармагенцтву QHA.

«Ну, гэта бандыцкі налёт. Яны ж (судовыя прыставы) зусім абсурдныя рэчы кажуць, нібыта яны вынесьлі нейкае рашэньне, нейкі суд, пра які мы наогул ня ў курсе. І фонд (Фонд «Крым»), якому нібыта вынесена нейкае судовае рашэньне, нават ня ведае пра тое, што яму прад’яўляюць нейкае рашэньне. Цяпер там высьвятляюць, што гэта за суд, — аказваецца, судзьдзя ўжо даўно ў адпачынку... Сапраўдны рэйдарскі бандыцкі налёт, — адзначыў Джамілеў.

Паводле яго словаў, крымска-татарскі народ на паўвостраве вельмі напалоханы, таму людзі ня могуць паўплываць на сытуацыю, якая склалася.

«Хацелася б, каб народ неяк адрэагаваў, але народ так запалохалі, што яны нават баяцца падысьці да Мэджлісу, калі адбываюцца гэтыя відавочна бандыцкія рэчы. Таму што яны (ФСБ) усіх фатаграфуюць, а на наступны дзень у іх будуць праводзіць ператрусы, будуць накладаць велізарныя штрафы», — падкрэсьліў Джамілеў.

Ён дадаў, што рэагуе на гэтыя падзеі спакойна, таму што «ўсё роўна ўсё гэта будзе вернута назад».

«Вядома, будзем мабілізоўваць сусьветную грамадзкасьць. Амбасада ЗША сваю занепакоенасьць выказала, турэцкая амбасада будзе рэагаваць, накіраваныя лісты прэзыдэнту, прэм’ер-міністру аб тым, што адбываецца. Крымска-татарская дыяспара тэлефануе, пытаецца, што рабіць», — распавёў Джамілеў.

Паводле яго словаў, рэакцыя ўкраінскіх судоў не прымусіць сябе чакаць.

17 верасьня Рызе Шэўкіеву, які ўзначальвае Фонд «Крым», на балянсе якога знаходзіцца будынак Мэджлісу крымска-татарскага народа, судовыя прыставы зачыталі пастанову аб тым, што Фонд і шэраг крымска-татарскіх арганізацый павінны на працягу сутак вызваліць памяшканьне па вуліцы Шмідта ў цэнтры Сімфэропаля.

Гэтаму папярэднічаў ператрус 16 верасьня ў будынку Мэджліса, пасьля якога былі канфіскаваныя пратаколы некаторых пасяджэньняў Мэджліса крымска-татарскага народа, некалькі рэлігійных кніг, кампутарная тэхніка, а таксама асабістыя рэчы народнага дэпутата Ўкраіны Мустафы Джамілева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG