Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Парашэнка сустрэнецца з Баракам Абамам


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

У чацьвер пачынаецца візыт у ЗША прэзыдэнта Ўкраіны, у ходзе якога ён сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у Белым доме і выступіць на сумеснай сэсіі Кангрэса ЗША. Гэтага гонару замежныя лідэры, якія наведваюць Вашынгтон, ганаруюцца толькі ў адмысловых выпадках.

У праграме візыту таксама двухбаковыя сустрэчы Парашэнкі з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Джонам Бэйнэрам, дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Кэры, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Напярэдадні прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў Украіну з ратыфікацыяй пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Пра гэта ён заявіў журналістам, якія суправаджаюць яго ў паездцы па ЗША.

Паводле ацэнкі амэрыканскага лідэра, ратыфікуючы Пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам, Украіна ўзялася правесьці шэраг рэформаў, якія будуць спрыяць разьвіцьцю дэмакратыі ва Ўкраіне і закладуць аснову для больш стабільнай і квітнеючай эканомікі. Прэзыдэнт ЗША павіншаваў Украіну з тым, што яна распачала гэтыя важныя крокі.

Адказваючы на пытаньне, у чым заключаецца сымбалічнае значэньне маючай адбыцца ў чацьвер сустрэчы прэзыдэнта ЗША з прэзыдэнтам Украіны, Абама заявіў, што бачыць у ёй пасланьне прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну. З пункту гледжаньня прэзыдэнта ЗША, прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі ў Авальным кабінэце Белага дома будзе каштаваць тысячы слоў, як у англійскай, так і ў расейскай мовах.

XS
SM
MD
LG