Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 верасьня: рэфэрэндум у Шатляндыі


Сьцягі Англіі, Вялікабрытаніі і Шатляндыі
Сьцягі Англіі, Вялікабрытаніі і Шатляндыі

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менск пройдзе фінальны Сьпеўны сход (музэй Азгура, пачатак а 18-ай).

У Шатляндыі адбываецца рэфэрэндум аб незалежнасьці.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1905 — нарадзілася Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка. Грэта Луіса Густафсан (Гарба — яе псэўданім) прыйшла на сьвет у беднай сям’і. Калі ёй было 14 гадоў, яе бацька загінуў, і дзяўчына мусіла пакінуць школу і пайсьці на працу ў стакгольмскі ўнівэрмаг. Там заўважылі яе яркую зьнешнасьць і запрасілі зьняцца ў якасьці мадэлі для каталёгу «Тавары поштай», а потым і для трох рэклямных стужак. У 1922 годзе Грэта атрымала стыпэндыю на навучаньне ў Школе драматычнага майстэрства ў Стакгольме. Там Грэту ўбачыў швэдзкі рэжысэр Морыц Стылер, які даў ёй першую вялікую ролю ў сваёй стужцы «Сага пра Ёсту Бэрлінга». «Сага пра Ёсту Бэрлінга» стала пачаткам зорнай кар’еры шведзкай акторкі, якая на пачатку 1920-х перабралася ў Галівуд.

«Каб паказаць свае добрыя якасьці, трэба значна больш розуму, чым для таго, каб схаваць свае недахопы».

«Я ніколі не казала: „Я хачу быць адна“. Я толькі сказала: „Я хачу, каб мяне пакінулі ў спакоі“, а гэта ня тое самае».

«Лепш быць старой, чым мёртвай».

Грэта Гарба

1947 — створана Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ў ЗША.

1970 — памёр Джымі Гендрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар. У 2009 годзе часопіс Time абвясціў Гендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў. Шырока прызнаны як адзін з найбольш сьмелых і вынаходлівых віртуозаў у гісторыі рок-музыкі. Пры жыцьці запісаў наступныя студыйныя альбомы: «Are You Experienced?» (май 1967), «Axis: Bold as Love» (сьнежань 1967), «Electric Ladyland» (верасень 1968)

1973 — у ААН прыняты Фэдэратыўная Рэспубліка Германія і Германская Дэмакратычная Рэспубліка.

1991 — Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

1992 — памёр Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

1995 — паводле загаду ўладаў Беларусі зьбіты мірны замежны паветраны шар — загінулі два чалавекі.

2012 — памёр Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.

Каляндар Бахарэвіча: Каму кувае ківач. 18 верасьня 1819 нарадзіўся фізык Фуко

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG