Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 верасьня: 75 гадоў далучэньня Заходняй Беларусі да БССР


Перадавіца газэты Chicago Gerald Tribune 17 верасьня 1939
Перадавіца газэты Chicago Gerald Tribune 17 верасьня 1939

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі

Менск — у кнігарні «Логвінаў» прэзэнтацыя кнігі Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве». Пр. Незалежнасьці, 37-а. Пачатак а 18-ай.

Горадня — праваабаронца, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі выступіць перад гарадзенцамі а 18.00 па адрасе: Будзёнага, 48а (асобны будынак, былы домік консула). Алесь Бяляцкі прэзэнтуе таксама свае турэмныя нататкі, якія сёлета выйшлі асобнай кнігай «Іртутнае срэбра жыцьця».

Гэты дзень у гісторыі:

1590 — Ліда атрымала герб

1787 — у Філядэльфіі прынятая Канстытуцыя ЗША

1939 — Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь

У гэтыя дні нарадзіліся:

1857 — Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі

1891 — Генадзь Смоліч, міністар сельскай гаспадаркі ва ўрадзе БНР

1912 — Максім Танк, народны паэт Беларусі

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс. Максім Танк

1949 — Генадзь Карпенка, навуковец і палітык, дэпутат ВС Беларусі 12 і 13 скліканьняў.

1959 — Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст, першы рэдактар адноўленай у 1991 годзе газэты "Наша Ніва", супрацоўнік Радыё Свабода.

У гэтыя дні памерлі:

1999 — Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі

2013 — Віктар Маркавец, беларускі мастак

Каляндар Бахарэвіча:

17 верасьня 1939 пачалося «вызваленьне» Заходняй Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG