Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі часопіс па-беларуску пра бітву пад Воршай

Belarus - Presentation of a special issue of the Polish historical magazine "Mówią Wieki" ("Centuries Speaking"), released on the occasion of the 500th anniversary of the Battle of Orsha, Hrodna, 16Sep2014

У Горадні адбылася прэзэнтацыя адмысловага нумара польскага гістарычнага часопіса «Mówią Wieki » («Гавораць стагодзьдзі»), які выйшаў з нагоды 500-годзьдзя бітвы пад Воршай.

Рэдактар гістарычнага часопіса з Варшавы Томаш Бохун апавёў, што ідэя выпусьціць адмысловы нумар на беларускай мове паўстала ў рэдакцыі сумесна з Інстытутам польскім у Менску.

Сярод яго аўтараў — прафэсійныя гісторыкі з Польшчы, Беларусі і Расеі. Тэксты, паводле рэдактара, напісаныя папулярна-навуковай мовай.

Бохун: «Тэмай бітвы пад Воршай прасякнуты ўсе артыкулы, але прысутнічае шмат матэрыялаў пра цывілізацыйныя адрозьненьні паміж Каронай, Літвой і Масковіяй. Ёсьць выдатны тэкст, прысьвечаны асобе Канстанціна Астроскага і шмат іншага цікавага».

Спадар Бохун апавёў, што нумар часопіса выйшаў у дзьвюх вэрсіях: па-польску і па-беларуску. Выдаючы нумар па-беларуску, паводле Бохуна, рэдакцыя імкнулася давесьці да чытачоў, што памяць пра Аршанскую бітву — гэта ня толькі спадчына палякаў, літоўцаў, але і беларусаў — гаспадароў зямлі, на якой адбывалася гэта значная гістарычная падзея.

Бохун: «Многія гісторыкі і цікаўныя гісторыяй часта пытаюцца: як войска Канстанціна Астроскага, якое было ў разы меншым за войска Масковіі, магло перамагчы ў той бітве? Здаецца, нашы аўтары ў гэтым нумары часопіса даюць адказ на гэтае пытаньне».

Прэзэнтацыі адысловага нумара часопіса «Mówią Wieki» адбыліся таксама ў Віцебску і Менску.

Адмысловы нумар часопіса «Mówią Wieki» ў Горадні

Адмысловы нумар часопіса «Mówią Wieki» ў Горадні

Томаш Бохун, рэдактар часопіса

Томаш Бохун, рэдактар часопіса

Падчас прэзэнтацыі часопіса «Mówią Wieki »: рэдактар Томаш Бохун, гарадзенскі гісторык Альбіна Семянчук і менскі гісторык Андрэй Янушкевіч

Падчас прэзэнтацыі часопіса «Mówią Wieki »: рэдактар Томаш Бохун, гарадзенскі гісторык Альбіна Семянчук і менскі гісторык Андрэй Янушкевіч

XS
SM
MD
LG