Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў маладафронтаўцаў


Іван Шыла, архіўнае фота

Іван Шыла, архіўнае фота

У кватэры салігорскага маладафронтаўца Андруся Тычыны прайшоў ператрус. Сёньня таксама адбыўся ператрус у кватэры Ўладзімера Шылы, бацькі маладафронтаўцаў Івана і Ільлі.

Паводле Андруся Тычыны, у яго шукалі парнаграфію, якая нібыта была распаўсюджаная зь ягонага акаўнта ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Напярэдадні маладафронтаўца выклікалі ў міліцыю. Нібыта гэта зьвязана з перафарбаваньнем 15-мэтровага знаку на ўезьдзе ў Салігорск у бел-чырвона-белыя колеры.

Ва Ўладзімера Шылы міліцыянты забралі сыстэмны блёк кампутара.

«Міліцыянты паказалі пастанову, якую падпісалі пракурор Салігорскага раёну і начальнік міліцыі. Мяне зьдзівіла, што нейкая крымінальная справа, нейкае расьсьледаваньне нібыта за распаўсюд парнаграфіі ў інтэрнэце.

Я сказаў, што пад парнаграфіяй расьпісвацца ня буду, ніякіх папер не падпісаў. Зь імі былі двое панятых. Ім патрэбны быў сыстэмны блёк, і заадно забралі мадэм.

У пастанове таксама напісана, што фігурантам справы зьяўляецца менавіта Андрусь Тычына, што нібыта ён распаўсюдзіў у сацыяльнай сетцы матэрыялы парнаграфічнага зьместу. І нібыта ў іх ёсьць падставы меркаваць, што па маім хатнім адрасе могуць быць рэчавыя доказы гэтых яго супрацьпраўных дзеяньняў. Якім чынам яны гэта зьвязалі, мне невядома. Але я мяркую, што гэта наагул нейкая правакацыя», — апавёў Уладзімер Шыла карэспандэнту Свабоды.

XS
SM
MD
LG