Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Рубцовым працягнецца 6 кастрычніка


Юры Рубцоў у судзе

Юры Рубцоў у судзе

У судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзіны 6 кастрычніка.

У Цэнтральным судзе Менску пачаўся працэс над актывістам Юрыем Рубцовым, які, паводле сьледзтва, 28 красавіка абразіў судзьдзю Савецкага суду Кірыла Палулеха, назваўшы яго «падонкам». Судзьць Рубцова судзьдзя Вайцэховіч. Працэс пачаўся з таго, што Юры Рубцоў заявіў адвод судзьдзі, але гэтае хадайніцтва не было задаволенае.

Сёньня падчас пасяджэньня судзьдзя апытаў Юрыя Рубцова, пацярпелага судзьдзю Кірыла Палулеха, а таксама чатырох сьведак.

Рубцоў адмаўляе сваю віну. Ён кажа, што на мінулым працэсе крытычна выказаўся на адрас усёй судовай сыстэмы: паколькі ўсе судзьдзі залежныя, працуюць па кантракце, то выносяць несправядлівыя прысуды і «яны ўсе падонкі».

А судзьдзя Палулех сказаў, што гэтае слова было выказана на яго адрас, а таксама — што Рубцоў яму пагражаў: маўляў, калі выйдзе, то знойдзе і разьбярэцца.

Рубцоў сьцьвярджае, што сказаў толькі, што калі вызваліцца, то застанецца сумленным чалавекам, а судзьдзя, які вынесе незаконнае рашэньне, адкажа перад законам.

На сёньняшнім пасяджэньні выступілі 4 сьведкі — тры супрацоўнікі міліцыі і сакратарка суду.

Амапаўцы Шарко і Андрэй Белы, міліцыянт Павал Нелюбовіч і сакратарка Дар’я Стасюк пацьвердзілі словы судзьдзі Палулеха, што Рубцоў абразіў судзьдзю.

Рубцоў кажа, што ўсе іхнія паказаньні падобныя і напісаныя пад капірку, і што паколькі судзьдзя Кірыл Палулех зрабіў першы працэс закрытым, то потым яны падрабілі пратакол і там напісалі, што ён абразіў судзьдзю, хоць выказваўся ён на адрас усёй судовай сыстэмы.

Юры Рубцоў прыйшоў у суд у майцы зь лёзцунгамі з абодвух бакоў

Юры Рубцоў прыйшоў у суд у майцы зь лёзцунгамі з абодвух бакоў

Пацярпелы Кірыл Палулех

Пацярпелы Кірыл Палулех

Юры Рубцоў з торбай, падрыхтаванай для турмы

Юры Рубцоў з торбай, падрыхтаванай для турмы

Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

XS
SM
MD
LG