Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БДУ — у канцы пятай сотні сусьветнага рэйтынгу ўнівэрсытэтаў


Масачусэцкі тэхналягічны інстытут трэці год запар прызнаны найлепшай вышэйшай навучальнай установай у сьвеце ў вядомым рэйтынгу сусьветных універсытэтаў QS World University Ratings.

У першую дзясятку рэйтынгу патрапілі выключна амэрыканскія і брытанскія ўнівэрсытэты: Кэймбрыджскі ўнівэрсытэт, Імпэрскі каледж Лёндану, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Оксфардзкі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэцкі каледж Лёндану, Стэнфардзкі ўнівэрсытэт, Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут, Прынстанскі ўнівэрсытэт, Ейльскі ўнівэрсытэт.

Упершыню ў гэтым рэйтынгу, які складаецца з 2004 году, зьявілася беларуская ВНУ — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, на 491-м месцы.

Што тычыцца некаторых вядомых сярэднеэўрапейскіх і ўсходнеэўрапейскіх унівэрсытэтаў, дык Маскоўскі ўнівэрсытэт імя Ламаносава апынуўся на 114 месцы; Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта — 134; Карлаў унівэрсытэт у Празе — 244; Варшаўскі ўнівэрсытэт — 335; Ягелёнскі ўнівэрсытэт у Кракаве — 371; Кіеўскі ўнівэрсытэт — 424.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG