Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эклектычны фэст гарадзкой культуры ў Менску


Эклетычны фэст гарадзкой культуры ў Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:58 0:00
Наўпроставы лінк

Паводле задумы арганізатараў «SтARTup» — гэта «месца дзе можна культурна адпачыць, паслухаць музыку, набыць упрыгожаньне ды чаму-небудзь навучыцца». Кожны дзень працуе кірмаш рамёстваў, майстарклясы па рукадзельлі і танцам.

Сёньня а 16-й у праграме літаратурныя гульні з удзелам маладых паэтаў і пісьменьнікаў. Як паведаміў Радыё Свабода арганізатар культурна-мастацкай часткі фэстывалю Міхал Бараноўскі, у рамках StARTup аб’яднана некалькі відаў мастацтва: музыка, тэатар, сучаснае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і танцы пераважна моладзевых кірункаў.

«Чатыры дні будуць тэматычныя. Першы дзень — мэйнстрым, другі дзень — авангардны (экспэрымэнты, імправізацыя), трэці дзень — гістарычныя рэканструкцыі і ролевыя гульні, чацьвёрты дзень — беларуская традыцыйная культура ў межах гораду», — распавёў Бараноўскі.

«З аднаго боку, гэты фэстываль вельмі эклектычны — тут на свой густ кожны чалавек знойдзе тое, што жадае. З другога боку, ён структураваны, і калі ты захочаш наведаць пэўны сэгмэнт, ты можаш яго выдзеліць і на яго менавіта пайсьці», — падкрэсьліў Бараноўскі.

У StARTup бяруць удзел музычныя гурты, паэты, танцоры, рамесьнікі, тэатры, у межах фэстывалю пройдуць майстар-клясы ды мастацкія пэрформансы, атракцыёны 3D-графікі й самапрэзэнтацыі культурніцкіх праектаў.

Імпрэзы StARTup адбываюцца з панядзелка па чацьвер з 15.00 да 22.00.

Арганізацыяй фэстывалю займаецца творчы цэнтар Art Expo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG