Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

15 гадоў таму выкралі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага


16 верасьня пройдзе некалькі мерапрыемстваў на знак салідарнасьці з гвалтоўна зьніклымі беларускімі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі ды іх сем’ямі.

***

А 18-й гадзіне на сядзібе БНФ, па вуліцы Чарнышэўскага, 3 ў Менску адбудзецца вечарына памяці зьніклых. У імпрэзе будуць удзельнічаць родныя, сябры зьніклых, праваабаронцы, юрысты, творчая інтэлігенцыя, грамадзкасьць. Выступяць былы палітзьняволены, паэт Славамір Адамовіч, бард Андрэй Мельнікаў.

***

А 17-й гадзіне ва ўрочышчы Курапаты, у месцы масавых расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсій адбудзецца талака, прысьвечаная памяці гвалтоўна зьніклых беларусах.

***

А 20-й гадзіне каля Чырвонага касьцёлу на плошчы Незалежнасьці адбудзецца малітва аб зьніклых бязь вестак.

16 верасьня 1999 года ўвечары вядомы беларускі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі пайшлі ў лазьню, што на вуліцы Фабрычнай ў Менску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў аўтамабіль Красоўскага маркі «Джып-Чэрокі». Больш іх ніхто ня бачыў.

Пракуратура Менску завяла крымінальную справу. Паводле дадзеных сьледзтва, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены аскепкі плястмасавых расьсейвальнікаў сыгнальных прыбораў аўтамабіля, сьляды тармажэньня аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сьляды крыві. Вынікі экспэртызы паказалі, што ступень дакладнасьці вывадаў аб паходжаньня плям крыві ад Віктара Ганчара складае 99,6%. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказаньняў сьведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя па палітычных матывах, і ў дачыненьні да іх выкраданьня падазраюцца вышэйшыя службовыя асобы Беларусі.

Сёлета мінае тэрмін даўніны па расьсьледаваньня крымінальных спраў зьніклых беларускіх апазыцыянэраў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.

XS
SM
MD
LG