Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Заслаўі закрылі выставу пра Заходнюю Беларусь


Афіцыйная агучаныя прычыны такога рашэньня — тэхнічныя праблемы.

Выстава з прыватнай калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава «Заходнебеларуская Атлянтыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час у дакумэнтах, фатаздымках і артэфактах» была неафіцыйна адкрытая 12 верасьня ў Гісторыка-культурным музэі-запаведніку «Заслаўе». Яе адкрыцьцю заміналі ўлады, але людзі прыйшлі і змаглі трапіць у музэй. За дзьве гадзіны да адкрыцьця ідэоляг Менскай вобласьці праз тэлефон забараніў праводзіць выставу — на той падставе, што нібыта «на другім паверсе музэю небясьпечна з электраабсталяваньнем». «Насамрэч праводка была замененая ў ліпені і жніўні». На мінулым тыдні таму загадчык упраўленьня ідэалягічнай і культурнай працы Менаблвыканкаму Руслан Трухан, наведаўшы заслаўскі музэй, заявіў, што выстава «ня ўпісваецца ў рамкі савецкай канцэпцыі». Ён заявіў, што тут прыніжаецца роля Савецкага Саюзу праз тое, што падкрэсьліваецца роля беларусаў у верасьнёўскай кампаніі 1939 году«. Ён сказаў, што праводзіць такую выставу непажадана.

Калекцыя Ігара Мельнікава налічвае каля 300 рэчаў і дакумэнтаў. Палова зь іх — арыгіналы, астатняе — копіі. Выстава мелася паказаць ролю ўраджэнцаў Заходняй Беларусі ў верасьнёўскай кампаніі 1939 году, калі Польшча змагалася з нацыстамі. «У маёй калекцыі — аўтэнтычныя арыгінальныя здымкі заходніх беларусаў міжваеннага часу, вялікая колькасьць дакумэнтаў, шмат пашпартоў, мапы, а таксама вайсковая ўніформа беларускіх палкоў, якія ўдзельнічалі ў баях супраць нацыстаў падчас верасьнёўскай кампаніі. Уніформа хоць і наваробная, але раней такія экспанаты не выстаўляліся ў Беларусі. Таксама ёсьць экспанаты, прысьвечаныя даце 17 верасьня 1939 году, калі пачалося далучэньне Заходняй Беларусі да СССР», — распавёў уласьнік калекцыі, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў, які шмат гадоў прысьвяціў зьбіраньню рэдкіх экспанатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG