Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За свабоду» дамовіўся пра супрацоўніцтва з блёкам Парашэнкі


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і яго першы намесьнік Юрась Губарэвіч 15 верасьня ў Кіеве сустрэліся з кіраўніцтвам асноўных палітычных сілаў Украіны.

Адбыліся сустрэчы з кіраўніком блёку Пятра Парашэнкі Юрыем Луцэнкам, дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны, дэпутатам фракцыі партыі «Ўдар» у Вярхоўнай Радзе Расьціславам Паўленкам, а таксама намесьнікам кіраўніка фракцыі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Бацькаўшчына» Барысам Тарасюком, паведамляе сайт Руху «За свабоду».

Паводле Мілінкевіча, з украінскім бокам дамоўлена пра супрацоўніцтва пасьля парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія адбудуцца 26 кастрычніка.

«Была абмеркавана няпростая сытуацыя ва Ўкраіне і тое, як бараніцца нам разам ад нэаімпэрскай расейскай агрэсіі. У тым ліку ад плыняў крамлёўскай прапаганды ў інфармацыйнай прасторы. Нашы пазыцыі супадаюць і адносна неабходнасьці салідарнай пазыцыі ў Эўразьвязе. Нашы ўкраінскія партнэры шчыра зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь абрала эўрапейскі шлях разьвіцьця. Было адзначана, што пасьпяхова супрацьстаяць расейскай агрэсіі і мацаваць незалежнасьць магчыма толькі кансалідаванымі высілкамі краін, якія ўваходзяць у праграму „Ўсходняе партнэрства“», — адзначыў Мілінкевіч па выніках сустрэчаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG