Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ўнёс у парлямэнт законапраект аб асаблівым статусе Данбасу


Жанчына праходзіць міма згарэлага аўтамабіля каля чыгуначнай станцыі ў Данецку 15 верасьня

Жанчына праходзіць міма згарэлага аўтамабіля каля чыгуначнай станцыі ў Данецку 15 верасьня

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка накіраваў у Вярхоўную раду законапраект, які прапануе ўвесьці на тры гады асаблівы рэжым самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.

Як паведамляе выданьне «Украінская праўда», у законапраекце таксама гаворыцца, што Кіеў ня будзе перасьледаваць «удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данбасу» і гарантуе права выкарыстаньня расейскай мовы ў «грамадзкім і прыватным жыцьці». Законапраект прадугледжвае пазачарговыя мясцовыя выбары, якія рэкамэндуецца правесьці сёлета 9 лістапада.

Ўводзіцца асаблівы парадак прызначэньня кіраўнікоў пракуратуры і судоў, які прадугледжвае ўдзел у працэдуры органаў мясцовага самакіраваньня. У дакумэнце гаворыцца і аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці і падтрымцы Данбасу. Сродкі на аднаўленьне асобных раёнаў пойдуць зь дзяржаўнага бюджэту.

XS
SM
MD
LG