Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка звольніў свайго памочніка Дамашкевіча


Мікалай Дамашкевіч, архіўнае фота

Мікалай Дамашкевіч, архіўнае фота

Мікалай Дамашкевіч адпраўлены ў адстаўку з пасады памочніка прэзыдэнта — галоўнага інспэктара па Віцебскай вобласьці.

Мікалай Дамашкевіч адпраўлены ў адстаўку з пасады памочніка прэзыдэнта — галоўнага інспэктара па Віцебскай вобласьці.

На гэтую пасаду прызначаны Мікалай Шарсьцьнёў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Адпаведныя распараджэньні кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў 15 верасьня.

У 2010 годзе кіраўнік Беларусі прызначыў Мікалая Дамашкевіча памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласьці.

Да гэтага ў 2008 годзе Лукашэнка прызначыў былога старшыню Менскага аблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча кіраўніком спраў сваёй адміністрацыі.

Раней Дамашкевіч, калі кіраваў Менскай вобласьцю, публічна рэзка адказаў Лукашэнку на крытыку сваёй працы. Неўзабаве яго вызвалілі ад пасады. На сэлектарнай нарадзе, прысьвечанай жніву, чыноўнік уступіў у спрэчку з кіраўніком краіны. Мікалай Дамашкевіч заявіў, што ён «чэсны чалавек» і няма чаго яго «трапаць на ўсю краіну».

За гэта Аляксандар Лукашэнка паабяцаў яму «зламаць рогі».

XS
SM
MD
LG