Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тымчук: На Данбасе баевікі страляюць і па ўкраінскіх, і па расейскіх войсках


Дзьмітры Тымчук

Дзьмітры Тымчук

На Данбасе на працягу выхадных дзён пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў былі абстраляныя ня менш за 40 разоў. Адначасова адбываюцца перастрэлкі паміж рознымі часткамі баевікоў, а таксама паміж баявікамі і расейскімі вайскоўцамі, паведамляе каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.

«Адзначаюцца выпадкі „дружалюбнага агню“ паміж фарміраваньнямі баевікоў і рэгулярнымі падразьдзяленьнямі арміі Расейскай Фэдэрацыі. У раёне Дэбальцава артылерыя тэрарыстаў абстраляла дывэрсійна-разьведвальную групу расейскіх войскаў», — сьцьвярджае ваенны экспэрт.

«Зафіксаваныя і перастрэлкі паміж групамі мясцовых тэрарыстаў, у тым ліку з ужываньнем артылерыі. Паводле нашых дадзеных, гэтыя інцыдэнты выкліканыя нізкім узроўнем узаемадзеяньня паміж фарміраваньнямі баевікоў, а таксама паміж кіраўніцтвам „ЛНР“ і „ДНР“ і расейскім камандаваньнем», — адзначае Тымчук.

Між тым, прарасейскія сэпаратысты на сваіх сайтах інфармуюць, што яны ўвайшлі на кантраляваную ўкраінскімі вайскоўцамі тэрыторыю аэрапорта Данецка. Пацьверджаньня або абвяржэньня гэтых паведамленьняў зь незалежных крыніц на дадзены момант няма.

XS
SM
MD
LG