Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таронта адзначылі 500-годзьдзе перамогі пад Воршай


Алена Лявончанка

Алена Лявончанка

14 верасьня беларусы Таронта разам адзначылі 500-годзьдзе бітвы пад Воршай. Пасьля ўрачыстае імшы ў грамадзкай залі адбылася юбілейная імпрэза, арганіза800ваная Згуртаваньнем беларусаў Канады.

Алена Лявончанка падрыхтавала прэзэнтацыю, у якой распавяла пра падзеі 500-гадовай даўніны, іх значэньне, асноўных герояў тых падзеяў, а таксама ўзгадала сьвяткаваньне гадавіны бітвы пад Воршай у першыя гады незалежнасьці і ўрачыстую прысягу вайскоўцаў пад бел-чырвона-белым сьцягам на вернасьць Беларусі.

Удзельнікі імпрэзы правялі паралелі паміж той даўняй вайной і сёлетнімі падзеямі, калі Расея ізноў пайшла ў наступ на былыя землі Вялікага Княства Літоўскага.

Пасьля заканчэньня сьвята частка ўдзельнікаў далучылася да фэсту ўкраінскае культуры, які праходзіць ва ўкраінскіх кварталах Таронта штогод.

XS
SM
MD
LG