Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Павал Шарамет: «Бог мяне зьбярог, і маім настаўнікам у прафэсіі стаў Пётар Марцаў»


Павал Шарамет

Павал Шарамет

Вядомы беларуска-расейка-ўкраінскі журналіст Павал Шарамет у 1996 годзе займаў пасаду галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты», выдаўцом якой быў Пётар Марцаў:

«Навіна пра сьмерць Пятра мяне проста шакавала, таму што гэта вельмі блізкі для мяне чалавек, амаль родны. Так шчасьліва атрымалася, што калі мы зь ім сустрэліся, я быў зусім малады, зялёны, і мой лёс мог скласьціся па-рознаму, у залежнасьці ад таго, хто б стаў маім настаўнікам. Бог мяне зьбярог, і маім настаўнікам у прафэсіі стаў Пётар Марцаў. Таму я лічу, што вырас такім „абязбашанным“ і „дзёрзкім“ дзякуючы менавіта Марцаву. Самае галоўнае, што выдавец Пётар Марцаў ніколі не прэтэндаваў на маю свабоду як галоўнага рэдактара „Белорусской деловой газеты“, заўсёды вельмі паважліва ставіўся да маёй думкі, ніколі ня ціснуў і ніколі не дэманстраваў, што ён старэйшы, больш дасьведчаны і лепш разумее ў прафэсіі. Гэта быў надзвычай тонкі, далікатны, ранімы чалавек. Мне вельмі шкада...»

XS
SM
MD
LG