Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 25 тысяч уцекачоў з Украіны


За час канфлікту ў Крыме і Данбасе працэдуру рэгістрацыі ў Беларусі прайшлі больш за 25 тысяч грамадзян Украіны.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ ўвечары 14 верасьня паведаміў начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі беларускага МУС Аляксей Бягун.

Паводле яго інфармацыі, 10 тысяч грамадзян Украіны атрымалі дазвол на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі, частка з іх зьвярнуліся ў органы па статус уцекача.

«Усе нам казалі, што іх тут вельмі добра прынялі. Гэта вельмі важна. Ніхто іх тут не выганяе, дах над галавой ёсьць, есьці што ёсьць. І зараз усе спадзяюцца, што неяк гэта супакоіцца. А калі не паедуць дадому, то тут могуць працягваць сваё жыцьцё», — сказаў рэгіянальны прадстаўнік Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі, Малдове і Украіне Олдрык Андрысек.

Паводле інфармацыі старшыні камітэта па працы, занятасьцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Пятра Савіцкага, органамі міграцыі ў рэгіёне зарэгістраваныя 7.100 грамадзян Украіны, у тым ліку больш за 3 тысячы з Данецкай і Луганскай абласьцей. 253 сям’і ўжо атрымалі жыльлё.

У Віцебскай вобласьці зарэгістраваліся ўжо больш за дзьве тысячы ўцекачоў з усходу Ўкраіны. 400 чалавек атрымалі дазвол на працу, прычым згаджаюцца на любыя прапановы, паведамляе АНТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG