Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рубель з-за санкцый упаў да новага рэкорду


Упершыню ў гісторыі амэрыканскі даляр каштуе болей за 38 расейскіх рублёў.

Курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы па стане на 10 гадзін панядзелка, 15 верасьня, вырас на 24 капейкі ў параўнаньні з узроўнем закрыцьця папярэдняга дня і ўпершыню ў гісторыі дасягнуў адзнакі 38,02 рубля, перадае агенцтва эканамічнай інфармацыі ПРАЙМ.

Эўра ўмацаваўся да рубля на 25 капеек да 49,20 рубля.

Пры гэтым кошт бівалютнага кошыка, які складаецца з 0,45 эўра і 0,55 даляра, павялічыўся на 24 капейкі і дасягнуў узроўню 43,05 рубля.

Падзеньне расейскага рубля і рынку расейскіх акцый зьвязваюць з санкцыямі ЗША і Эўразьвязу супраць буйнейшых расейскіх банкаў і энэргетычных кампаній, уведзеных з мэтай спыніць агрэсію Расеі супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG