Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты далей падае, у Расеі занепакоеныя


Цэны на нафту на сусьветных біржах абнаўляюць двухгадовыя мінімумы. Сёньня раніцай нафта маркі Brent каштавала каля 96 з паловай даляраў за барэль.

Гэта новы самы нізкі паказчык за апошнія некалькі гадоў. 11 верасьня цана нафты маркі Brent апускалася да ўзроўню 96 даляраў 72 цэнта за барэль, што зьяўляецца мінімальным паказчыкам з 2 ліпеня 2012 года. Расейская нафта маркі Urals прадаецца на некалькі даляраў таньней за Brent.

Міністэрства фінансаў Расеі будзе рэагаваць у выпадку падзеньня кошту нафты маркі Urals істотна ніжэй 96 даляраў за барэль, закладзеных у бюджэт Расеі. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на міністра фінансаў Антона Сілуанава.

Паводле міністра, падзеньне цэн на нафту зьвязаны з пачаткам экспарту сырой нафты ЗША і ростам здабычы ў Лібіі.

Цана нафты на сусьветным рынку ўжо ўпала ніжэй, чым прагнозны паказчык, паводле якога разьлічваўся бюджэт Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG