Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Груз-200»: У Данбасе загінула 3,5 тысячы расейскіх салдат


Расейская праваабаронца Алена Васільева з горада Мурманска, якая займаецца пошукам зьвестак аб забітых у вайне супраць Украіны расейцах, заявіла, што колькасьць яе загінулых суграмадзян, паводле апошніх зьвестак, перавысіла 3 з паловай тысячы.

Алена Васільева — стваральніца групы ў Facebook «Груз-200 из Украины в Россию». У сваім запісе ў Фэйсбуку яна пералічыла новыя зьвесткі аб стратах сярод расейцаў, якія дадаліся да 2 тысяч вядомых раней.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе толькі пра тыя зьвесткі, якія пацьверджаны з розных крыніц:

«Лічым „груз 200“ пасьля ўжо агучаных 2000 загінулых: 300 забітых у Перамозе (пасёлак у Данецкай вобласьці) , 47 расстраляных пры выхадзе з Ілавайска, 120 загінулых са зводнай калёны 1200 байцоў — Сьнежнае (470 параненых), 70 загінулых пскоўскіх дэсантнікаў (10 засталіся жывыя), 230 загінуўшых у калёне на маршы пад артабстрэлам, 60 выразаў батальён „Каўказ“ — цалкам артдывізіён, 59 цел у магіле пад Новаазоўскам, прыкладна 40 цел скінулі ў шахту. Усяго 926 загінуўшых. І гэта толькі тое, што пацьверджана з розных крыніц. А колькі яшчэ параненых не давезьлі і не ўратавалі?.. Так, забылася, у шахту ў Краснакаменску скінулі амаль 600 целаў», — напісала расейская праваабаронца".

"Маці і жонкі! У гэтай лічбе можа быць і ваш сын ці муж. Хопіць маўчаць!"—заклікала праваабаронца Алена Васільева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG