Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зноў перамагае «Адзіная Расея»


Кандыдаты ад кіроўнай «Адзінай Расеі» перамагаюць на выбарах падчас адзінага дня галасаваньня. Гэта вынікае з папярэдніх вынікаў у некаторых рэгіёнах.

Арганізатары выбараў у Прыморскім краі сьцьвярджаюць, што выканаўца абавязкаў губэрнатара Уладзімір Міклушэўскі — з «Адзінай Расеі» набраў 77 працэнтаў галасоў пасьля падліку галасоў. У Алтайскім краі Аляксандар Карлін атрымаў 75 адсоткаў галасоў. В.а. губэрнатара Краснаярскага краю Віктар Талаконскі набраў 60 працэнтаў галасоў. На выбарах губэрнатара Новасібірскай вобласьці часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка рэгіёну Уладзімір Гарадзецкі набірае 63 працэнты галасоў, паведамляе аблвыбаркам.

Лідэр партыі «Яблык» Сяргей Мітрохін прыгнечаны нізкай яўкай выбарнікаў на выбарах у Масгардуму. «Гэта значыць, што мала масквічоў палічылі магчымым прагаласаваць, а прэстыж Масгардумы вельмі нізкі», — паведаміў Мітрохін «Інтэрфаксу» ў нядзелю.

Паведамляецца, што яўка ў паўднёва-ўсходняй частцы Расеі склала каля 31 працэнтаў.

Акрамя таго, партыя «Адзіная Расея», як паведамляецца, набрала 70 адсоткаў галасоў на выбарах у Крыме, які Расея анэксавала ва Ўкраіны. У Кіеве лічаць, што выбары ў Крыме зьяўляюцца незаконнымі.

XS
SM
MD
LG