Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Пятром Марцавым пройдзе 15 верасьня


Belarus - Piotr Marcau

Belarus - Piotr Marcau

Разьвітаньне зь Пятром Марцавым пройдзе ў панядзелак у рытуальнай залі на Альшэўскага

Разьвітаньне зь Пятром Марцавым пройдзе 15 верасьня з 12.00 да 15.00 у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» журналістка Сьвятлана Калінкіна.

Вядомы беларускі журналіст і выдавец Пётар Марцаў памёр вечарам 13 верасьня ў адным зь менскіх шпіталёў, не прыходзячы ў прытомнасьць, ад вострага лейкозу на 53-м годзе жыцьця.

Пётар Марцаў

Нарадзіўся ў 1962 годзе. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1984). Быў вымушаны звольніцца з пасады старэйшага рэдактара БелТА пасьля ўдзелу ў мітынгу ў Курапатах.

У 1992 г. пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю: выдаваць газэту «Белорусская деловая газета», штотыднёвік «Имя». У сакавіку 2006 г. выхад «Белорусской деловой газеты» быў спынены ў сувязі з забаронай на яе друк у беларускіх друкарнях і распаўсюдам праз «Белпошту» і «Белсаюздрук».

Прадусар і адзін з аўтараў сцэнару дакумэнтальнага фільму «Звычайны прэзыдэнт» пра Аляксандра Лукашэнку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG