Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканец, які папрасіў палітычны прытулак у Паўночнай Карэі, асуджаны ўладамі КНДР на 6 гадоў прымусовай працы


Як паведаміла ў нядзелю Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР (ЦТАК), амэрыканец Мэцью Мілер прызнаны вінаватым у варожых дзеяньнях у дачыненьні да Паўночнай Карэі. Агенцтва адзначае, што Мілер трапіў у краіну «пад выглядам турыста».

Грамадзянін ЗША, якому цяпер ня больш за 30 гадоў, быў арыштаваны пасьля таго, як, апынуўшыся ў КНДР у красавіку, пасьля парваў сваю турыстычную візу і папрасіў ўлады Паўночнай Карэі даць яму палітычны прытулак, сьцьвярджаюць у Пхеньяне.

Пад вартай у КНДР застаюцца яшчэ прынамсі два амэрыканцы — 46-гадовы місіянэр карэйскага паходжаньня Кэнэт Бэй і 56-гадовы Джэфры Фоўлі. Бэя асудзілі да 15 гадоў працоўных лягераў па абвінавачваньні ў антыўрадавай змовы. Працэс па справе Фоўлі яшчэ не праходзіў. Яму таксама ставяць у віну варожыя дзеяньні. Паведамляецца, што Джэфры Фоўлі затрымалі пасьля таго, як ён пакінуў у паўночнакарэйскім начным клюбе «Біблію».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG