Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарчым участку ў Маскве аголеныя дзяўчаты з украінскімі сьцягамі на целе скандавалі «Слава Ўкраіне» (ФОТА)


На выбарчым участку ў цэнтры Масквы затрыманыя тры дзяўчыны, якія распрануліся і перашкаджалі галасаваць, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі намесьнік старшыні Маскоўскай выбарчай камісіі Аляксей Шленаў.

«Тры дзяўчыны, у тым ліку грамадзянкі Ўкраіны, былі затрыманыя і дастаўлены ў АУС таганскага раёну», — сказаў Шленаў. Ён удакладніў, што гэта адбылося на выбарчым участку нумар 105, разьмешчаным на Кацельніцкай набярэжнай.

Верагодна, дзяўчаты зьяўляюцца сябрамі арганізацыі FEMEN.

Як адзначае «Інтэрфакс», менавіта на Кацельніцкай набярэжнай знаходзіцца сталінскі гмах, на шпілі якога 20 жніўня невядомыя вывесілі ўкраінскі жоўта-сіні сьцяг і зафарбавалі сіняй фарбай верхавіну залацістай зоркі, якая вянчала шпіль будынка.

Пазьней адказнасьць за гэтую акцыю ўзяў на сябе ўкраінскі руфэр Грыгорый па мянушцы «Мустанг». Ён абвешчаны Расеяй у міжнародны вышук. У рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы затрыманыя некалькі чалавек.

XS
SM
MD
LG