Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: НАТО — адзіная магчымасьць абараніць Украіну


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін імкнецца аднавіць Савецкі Саюз, перакананы прэм’ер-міністар Украіны Арсен Яцанюк.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін імкнецца аднавіць Савецкі Саюз, перакананы прэм’ер-міністар Украіны Арсен Яцанюк. Каб абараніцца, Украіна будзе імкнуцца ў НАТО, паведамляе УНІАН.

Пра гэта ён сказаў на 11-й штогадовай сустрэчы Ялцінскай Эўрапейскай Стратэгіі (YES) у Кіеве. Яцэнюк выказаў меркаваньне, што канчатковая мэта прэзыдэнта РФ — захоп усёй Украіны. «Ён [Пуцін - рэд.] ня можа зьмірыцца з думкай, што Ўкраіна стане часткай вялікай эўрапейскай супольнасьці, ён хоча аднавіць Савецкі Саюз», — сказаў украінскі прэм’ер.

Паводле ягоных словаў, першым этапам пляну Пуціна была анэксія Крыму, другім — стварэньне замарожанага канфлікту на Данбасе, трэці крок — калідор праз Адэскую вобласьць у Прыднястроўе.

«Трэба прызнаць, што ў пэўных абставінах НАТО — адзіная магчымасьць абараніць Украіну... У кароткатэрміновай пэрспэктыве НАТО не гатова прыняць Украіну, але, як гаворыцца ў Бібліі, калі грукаць у дзьверы — то яны адчыняцца. Таму мы вырашылі грукаць», — заявіў кіраўнік украінскага ўраду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG